Чарнобыль - боль нашай душы
26 красавіка 1986 года. Гэта дата назаўжды ўпісана ў гісторыю чалавецтва як дзень, калі свет скалыхнуўся. Чарнобыльская катастрофа - гэта не проста аварыя на АЭС. Гэта трагедыя, якая змяніла лёсы мільёнаў людзей. Запрашаем Вас на лекцыю, дзе мы не проста ўспомнім храналогію падзей. Мы паспрабуем зразумець: • Што прывяло да гэтай катастрофы? • Як Чарнобыль паўплываў на свет, на навуку, на наша стаўленне да тэхналогій? • І самае галоўнае - як мы можам захаваць памяць аб гэтым, каб падобнае ніколі не паўтарылася?
У агне сгарэла дзяцінства
Запрашаем вас на лекцыю, якая закране самыя глыбокія струны душы. На лекцыі вы даведаецеся пра лёсы дзяцей, чыё дзяцінства было абпалена вайной. Гэта будуць не сухія факты, а жывыя сведчанні, поўныя эмоцый і перажыванняў.
Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Мы прапануем Вам пагрузіцца ў свет Асноўнага Закона нашай краіны! Мы дапаможам слухачам зразумець, як Канстытуцыя ўплывае на паўсядзённае жыццё, якія ключавыя правы (на жыццё, адукацыю, здароўе, свабоду) нам гарантаваны і якія абавязкі (абараняць Радзіму, берагчы прыроду і інш.) вы маеце. Наша задача – выхаваць прававую граматнасць, павагу да законаў і дзяржаўных сімвалаў. Для замацавання матэрыялу будуць выкарыстаны займальныя крыжаванкі і пазнавальныя відэа.
Хатынь - вечны сімвал памяці і смутку
Запрашаем Вас пагрузіцца ў суровыя рэаліі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, даследуючы трагічную гісторыю беларускай вёскі Хатынь. Прагляд відэа і праслухоўванне сведчанняў тых страшных дзён, якія аднаўляюць жахлівую карціну фашысцкай жорсткасці, дапамогуць нам адчуць боль і пакуты людзей, а таксама выхаваць у сабе глыбокія маральныя якасці.
Страчаная спадчына: палац Касакоўскіх
Запрашаем вас на ўнікальную лекцыю, прысвечаную аднаму з самых загадкавых і, на жаль, цяпер страчаных помнікаў архітэктуры – цудоўнаму палацу роду Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы. Калісьці велічны палац Касакоўскіх быў цэнтрам свецкага жыцця, сімвалам багацця. Сёння ад яго засталіся толькі ўспаміны, рэдкія фатаграфіі і мноства неразгаданых таямніц. Наша лекцыя – гэта спроба прасачыць гісторыю палаца і зразумець, чаму такія цудоўныя помнікі архітэктуры могуць знікнуць назаўжды.
Паданні сядзібы
Запрашаем Вас ў захапляльнае падарожжа па Бераставіччыне! Наша лекцыя раскрые таямніцы знакамітых сядзіб, іх багатую гісторыю, культуру і містычныя паданні. Мы пазнаёмімся з сядзібамі раёна, надаўшы асаблівую ўвагу сядзібе ў вёсцы Лішкі. Вы даведаецеся пра людзей, звязаных з гэтымі мясцінамі, пачуеце цікавыя гісторыі. Займальная інтэрактыўная прэзентацыя дазволіць абмеркаваць пытанне: "Чаму так важна берагчы старажытныя сядзібы?".
Сімвалы маёй краіны
Запрашаем Вас на захапляльную лекцыю, якая дазволіць нам разам пагрузіцца ў багатую і шматгранную гісторыю нашай краіны. Мы адправімся ў захапляльнае падарожжа, якое ахоплівае стагоддзі, каб зразумець, як фармавалася Беларусь, якія падзеі пакінулі след у яе лёсе, і як гэтыя гістарычныя вехі адбіліся ў яе сімвалах.
Афганская вайна пакінула глыбокі след у гісторыі нашай краіны і жыцці людзей. Гэта не проста старонка гісторыі, гэта лёсы, страчанае жыццё, незагойныя раны. Лекцыя накіравана на тое, каб асэнсаваць гэты перыяд, ушанаваць памяць загінуўшых і зразумець, якія ўрокі мы можам атрымаць для сучаснасці і будучыні.