Навіны

У Музеі Вавёркі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная тэме «Хлеб – это жизнь… Фронтовой, тыловой, блокадный». Хлеб быў і застаецца галоўным багаццем нашай краіны. У год 80-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, мы асабліва ўдзячны тым, хто змог перамагчы ў той страшнай вайне. Хто цаной свайго жыцця змагаўся за тое, каб на нашым стале заўсёды быў свежы і смачны хлеб. Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі сталі навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа.
Да Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Музеі Вавёркі для выхаванцаў школьнага лагера праведзена лекцыя “Вайна - старонка горкай памяці”. Абавязак жывых - не забываць пра тую страшную вайну, пра тых, хто выратаваў Радзіму. Памяць патрэбна не мёртвым, памяць патрэбна жывым. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У рамках Года добраўпарадкавання супрацоўнікі музея праводзяць работы па навядзенні парадку на тэрыторыі, абнавілі жыллё для вавёрачкі.
Навучэнцы 1 “А” і 2 “Б” класаў Гімназіі № 9 горада Гродна і іх бацькі наведалі Музей Вавёркі. Экскурсійная праграма была вельмі пазнавальнай і захапляльнай. Таксама для дзяцей прайшоў майстар-клас. Навучэнцы атрымалі новыя веды і навыкі малявання.
5 чэрвеня, у межах акцыі «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!», па папулярызацыі ўнутранага турызму Рэспублікі Беларусь, музей Вавёркі наведвалі на бясплатнай аснове. Для наведвальнікаў былі праведзены займальныя экскурсіі па экспазіцыям музея. Наведвальнікі змаглі адкрыць для сябе дзіўныя факты аб родным краі і атрымаць новыя веды.
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Адным з самых жахлівых праяў дзейнасці Гітлера і яго ідэалогіі стаў Халакост – масавы пераслед і знішчэнне еўрапейскіх яўрэяў у перыяд з 1933 па 1945 год. Гэта дата звязана з першым вызваленнем аднаго з канцэнтрацыйных лагераў - Асвенцыма. За час яго існавання там загінулі больш аднаго мільёна яўрэяў. Паводле розных ацэнак, на беларускай тэрыторыі ў перыяд акупацыі знішчана каля 90% яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала тут да вайны. Усяго ахвярамі Халакосту сталі 6 мільёнаў чалавек.

Навіны